We need Your help
APATRID.RU
ru
Feeling that people need you - isn't it a happiness of artist and human? (L. Utesov)

Ballad about Mother

Music by — I. Kuznetsov
Song lyrics by — V. Shimuk


Вясною і летам матуля
ідзе за сяло,
Асенняю слотай і ў сцюжу
ідзе на дарогу.
Чакае матуля, чакае так доўга сыноў,
Яны ж не прыйшлі
святкаваць з ёю
Дзень Перамогі.

Чатыры сыны
не прыйшлі да матулі з вайны,
Чатыры сыны —
ўся надзея і ўцеха матулі.
Старэнькай і зараз здаецца,
што прыйдуць дахаты яны,
Абдымуць, да сэрцаў гарачых
ласкава прытуляць.

А маці раскажа
сыночкам сваім маладым,
Раскажа пра тое,
што людзі пра іх не забылі.
Матуля ідзе на бальшак,
дзе чатыры дубы
Растуць і шумяць,
што калісьці сыны пасадзілі.

I дрзвы прыветна
здалёк сустракаюць яе,
Ітладзіць іх маці
рукою пяшчотнай уранку
I шэпча:
«Сыночкі, дубочкі, крывінкі мае
Пятруська, Алеська,
Рыгорка, Іванка...»

Чатыры сыны
не прыйшлі да матулі з вайны,
Чатыры сыны —
ўся надзея і ўцеха матулі.
Старэнькай і зараз здаецца,
што прыйдуць дахаты яны,
Абдымуць, да сэрцаў гарачых
ласкава прытуляць.
...Чатыры сыны.




This song is available on the records: