Касiў Ясь канюшыну,
Паглядаў на дзяўчыну.
А дзяўчына жыта жала,
Ды на Яся паглядала:
– Цi ты Ясь, цi ты не,
Спадабаўся ты мне…
Кiнуў Яська касіць,
Пачаў мамку прасiць:
– Люба мамка мая,
Ажанi ж ты мяне!
– Дык бяры ж Станiславу,
Каб сядзела на ўсю лаву.
– Станiславу не хачу,
Бо на лаву не ўсажу! –
– Дык бяры ж ты Яніну,
Працавiтую дзяўчыну.
Касiў Ясь канюшiну,
Паглядаў на дзяўчыну.