We need Your help
APATRID.RU
ru
Feeling that people need you - isn't it a happiness of artist and human? (L. Utesov)

Mashenka

Music by — trad
Song lyrics by — trad


Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку.
Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку.

Баліць-баліць ножанька, ой ды не больна,
О-о-ой, любіў хлопец дзяўчыначку, ды не доўга.
Баліць-баліць ножанька, ой ды не больна,
О-о-ой, любіў хлопец дзяўчыначку, ды не доўга.

Забіраюць парнішачку ў салдаты,
Забылася дзяўчыначка папытаці.
Забылася дзяўчыначка ой папытаці:
Ці мне замуж выхадзіці, ой ці гуляці?

Гуляй, гуляй дзяўчыначка, ой як гуляла,
О-о-ой, тапчы, тапчы чаравічкі, як таптала.
Гуляй, гуляй дзяўчыначка, ой як гуляла,
О-о-ой, тапчы, тапчы чаравічкі, як таптала.

Не сцялі ты пасцель белу, як ты слала,
Не кажы ты хлопцам праўду, як казала.
Яны тваю пасцель белу ой параскінуць,
Яны цябе любіць будуць, ой ды пакінуць!

Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку.
Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку.




This song is available on the records: