- Добры вечар, дзяўчыначка,
Куды йдзеш?
Скажы ты мне праўдачку,
Дзе жывеш?
- Я жыву ля рэчанькі,
Ля вады,
Збудаваўшы хатачку
З лебяды.
Я пастаўлю коніка
Ля варот,
А сам да дзяўчіначкі
На парог.
- Адчыні, дзяўчыначка,
Адчыні,
Сама сабе крыўдачкі
Не чыні.
- Я ж табе не буду
Дзверы адчыняць,
Бо ты будзеш цэлу
Ночку начаваць.
- Ой не буду, дзеванька,
Не буду,
Як узыдзе месячык,
Паеду.
Як узышоў месячык
І зара,
Бывай, бывай, дзеванька,
Здарова.
- Я пастаўлю коніка
На таку,
Чакай, чакай, дзеванька,
Да року.
- Хіба ж ў мяне розуму
Замала,
Каб я цябе да року
Чакала.
- Добры вечар, дзяўчыначка,
Куды йдзеш?
Скажы ты мне праўдачку,
Дзе жывеш?